Home

думкі ўслых...

думкі

Journal Info

Name
juwa

Navigation

Advertisement

Customize

February 23rd, 2009

18.02.09 у Маскве быў жорстка збіты мой знаёмы немец Ральф. збіты так, што лекары Боткінскай лякарні 4 гадзіны рабілі ўсё для яго жыцця. Ведаеце, калі пускаюць родных у рэанімацыю? Угу, даюць магчымасць развітацца...
Білі дзеля таго, каб біць. Білі па галаве.На самалёце перавезлі ў Нямеччыну, дзе ён зараз і лечыцца.
Адабралі ўсе дакументы, у тым ліку і страхоўку, ноут.
Чаму? Таму, што ён цёмненькі?

February 11th, 2009

сучасныя адзінаццацікласнікі мыюць дошку мылам, затым пішуць на ёй вядомыя ўсім словы; вымаюць з вуха толькі адзін навушнік, калі да іх звяртаецца настаўнік (на ўроку!!)
нажаль, але менавіта такім я ўбачыла першы дзень у школе

мой клас здаецца яшчэ больш-менш адэкватны

January 14th, 2009

варажба

Add to Memories Tell a Friend
o_O
Наваражыла сабе Руслана і вяселле па разліку! Вось! Пакуль сярод знаёмых толькі адзін Руслан

ЗЫ:напісала, каб напісаць
Tags: ,

December 12th, 2008

(no subject)

Add to Memories Tell a Friend
я думаю кожны з нас можа ўспомніць таго выкладчыка школы/універсітэта, які здолеў выматаць вам нямала нерваў. З такім выкладчыкам мне павезла двойчы. Двойчы мне прыйшлося сутыкацца з ім у сценах універсітэта. І двойчы ён здолеў вывесці мяне з сябе.
дык вось, справа ў тым, што гэты дзіўны чалавек зараз удзельнічае ў шоў "приданое для невесты"...
Пэўна прамаўчу і пажадаю яго нявесце больш цярпення...

November 21st, 2008

(no subject)

Add to Memories Tell a Friend
я
А я люблю HALLS. А вы?

October 8th, 2008

А вы сёння/учора не назіралі БРСМаўцаў у камізэльках як у ДАІ са свісткамі на вуліцах Мінска? Я ужо другі дзень іх бачу на Валгаградскай каля кафэ "Роксалана". Гэта яны так аўтамабілістаў палохаюць? Ці што?

October 6th, 2008

мрр

Add to Memories Tell a Friend
І зноўку зорачка Дана

Tags:

вось і восень

Add to Memories Tell a Friend
Люблю такую восень, з жоўтым лісцем на дрэвах і пад нагамі. Быў бы добры фоцік..

September 12th, 2008

пра кантакт

Add to Memories Tell a Friend
Alexandra D далучылася да суполак [ ПАУЛО КОЭЛЬО ], Лучшие книги по биологии. 0:23
Alexandra D пакінула суполку "=+=+=+=+=+=+=+=+=+=+= Любители проспать первые 2-4 пары, или закосить вообще+=+=+=+=+=+=+=+=+=+=+". 0:22

вось што робіць са студэнтамі-біёлагамі не здадзеныя ў сесію іспыты

September 3rd, 2008

Так весела назіраць за людзьмі, якія заходзяць,а часцей забягаюць ў адчыненыя дзверы ліфта і ён павінен вось-вось і зачыніцца. Але гэтага ён зусім не робіць. Ён зламаны. Асабліва дзіўна глядзець на гэтыя быццам бы абыякавыя твары людзей, якія выходзяць з яго. А калі такіх шмат...

August 26th, 2008

(no subject)

Add to Memories Tell a Friend
Жуля
надакучыла быць наіўна-даверлівай

і яшчэ! хто бы што не казаў, а я чакаю лета

August 4th, 2008

буслік

Add to Memories Tell a Friend
А я цяпер цётка! Шчыра віншую Бусла і Ірку! Усяго самага найлепшага вашай маленькай сям'і!! :-*

July 28th, 2008

бачыце?

Add to Memories Tell a Friend
вось такую прыгажосць можна было бачыць каля вёсачкі Куцянятаслонік )

July 16th, 2008

(no subject)

Add to Memories Tell a Friend
o_O
Яна ішла па глухой цёмнай вуліцы. Яна ведала тут кожны закуток, кожны каменьчык, але ішла і баялася... Наперадзе ўжо былі бачны абрысы 2 мужчын. Яны ішлі ціха, амаль не перагаворваючыся паміж сабою і толькі звон яе абцасаў парушаў гэтую незвычайную і зусім незнаёмую ёй цішыню. Заставалася зусім няшмат да яе пад'езда, як адзін з мужчын рэзка павярнуўся і ... "Я не магу так!! У мяне такое адчуванне быццам бы яна гэтымі абцасамі мне па галаве стукае! Ідзі наперад!"
І яна пайшла..

July 4th, 2008

Дана

Add to Memories Tell a Friend
я
а вось і мая котка Дана. Яна так заўжды спіць на падваконніку, часам нават ў абдымку з кветкамі

а ўвогуле ўсім дабранач і прыемных сноў (нягледзячы на тое, што яны яшчэ гудуць;))
Tags:

June 28th, 2008

ОЭ

Add to Memories Tell a Friend
o_O
Лагойск чакаў нас пякучым сонцам, Кіеў - праліўнымі дажджамі і навальніцамі, а якім надвор'ем чакае нас Мір?

June 24th, 2008

Мне вось цікава, што трэба ў сабе, навакольным свеце (=кватэры) змяніць, каб нашыя мужчыны адразу ж гэта заўважалі? Мы можа шмат чаго патрабуем: заўважыць, напрыклад, змены ў фрызуры, новыя туфлі ці яшчэ чаго. АЛЕ не заўважыць новыя стулья на кухні замест папярэдніх табурэтак - гэта звыш майго разумення!

June 6th, 2008

Даволі дзіўнае заданне было ў нас пры падрыхтоўцы да іспыту па клінічнай псіхалогіі. Трэба было зрабіць вызначаную колькасць методык (прызначаных, скажам так, для людзей не зусім здаровых)
Дык вось, там праз пытанне:

  • Хтосьці спрабуе ўздзейнічаць на Вашы думкі


  • Вы чуеце галасы, якія не чуюць іншыя


  • Адчуванне, што іншыя назіраюць за Вамі або гавораць аб Вас
  • </li>

Нельга жа так... воляй-няволяй хутка пачну абарочвацца на вуліцы, прыслухвацца да свайго ўнутранага голасу,.. ці галасам))

May 28th, 2008

туфлік

Add to Memories Tell a Friend
o_O
У стрэсавай сітуацыі апынулася сёння нейкая дзяўчына, калі згубіла свой туфлік у метро. Ага, прам туды зваліўся, паміж платформай і вагонам. Так шкада дзяўчыну і безумоўна гэты прыгожы туфлік

May 27th, 2008

сесія

Add to Memories Tell a Friend
o_O
самае страшнае падчас сесіі для кожнай студэнткі - гэта поўны халадзільнік

Advertisement

Customize
Powered by LiveJournal.com